Віртуальныя грошы заменяць папяровыя?


Год таму ў Беларусі ў абарот увялі банкноту Br 200 тыс. Як лепей жыць – «з нулямі» ці без? Пра гэта гутарка з эканамістам Аляксандрам Сінкевічам у праграме «Размова Жбанкова».

Паводле эканаміста, вялікая колькасць нулёў на банкноце сведчыць пра шматразовую дэвальвацыю і вялікую інфляцыю. «Беларуская валюта – самая слабая з усіх валютаў на постсавецкай прасторы, – заначае Сінкевіч. – Прыбраць чатыры нулі з банкнотаў было б эстэтычна і прыгожа, але па сутнасці нічога б не змянілася ў эканоміцы».{movie}Аляксандр Сінкевіч у “Размове Жбанкова”|right|9666{/movie}

Адначасова з гэтым частка беларусаў можа баяцца дэнамінацыі. «Гэта моцны псіхалагічны ўдар па насельніцтву, гэта вынік савецкай спадчыны, якая дасталася з грашовымі рэформамі. Тады кожная дэнамінацыя ці нават простая змена купюраў заўжды азначала канфіскацыю нейкіх назапашванняў. Фактычна – схаваны падатак», – канстатуе Аляксандр Сінкевіч.

Паводле госця праграмы, будучыня – за сеткавымі грашыма: «галоўнае – забяспечыць надзейнае рэзерваванне гэтых сістэмаў, каб, умоўна кажучы, адключэнне электрычнасці не абрынула нас у каменную эпоху».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў