Менск чытае еўрапейскую літаратуру: пачаўся фестываль „Шэнгенка”


https://youtu.be/fGMoqgePmxs
У Менску пачаўся фестываль, прысвечаны сучаснай паэзіі ды прозе Чэхіі, Славаччыны, Польшчы і Вугоршчыны, які так і назвалі – Шэнгенка.

На першы план на імпрэзе ўрэшце выйшлі людзі, дзякуючы якім мы маем магчымасць пераадолець моўны бар’ер і пазнаёміцца з найлепшымі еўрапейскімі творамі, – перакладчыкі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (13.03.2013) |right|9656{/movie}
У галерэі “Ў” яны распавялі пра асаблівасці перакладаў на беларускую мову твораў вугорца Пэтэра Надаша, славака Рудалфа Слобады, паляка Анджэя Стасюка ды іншых выбітных еўрапейскіх сучаснікаў, творчасць якія дагэтуль заставалася для беларусаў тэра інкогніта.

Чытанні працягнуцца – цягам сакавіка ў межах “Шэнгенкі” менчукоў чакаюць яшчэ 4 імпрэзы, прысвечаная еўрапейскай літаратуры.

Іншыя тэмы: Балівуд рыхтуецца да свята: 21-га красавіка споўніцца сто гадоў з дня прэм’еры першага індыйскага фільму. У Варшаве паказалі рэпліку даху сінагогі 17-га стагоддзя. У Загрэбе пакажуць 56 карцінаў і скульптураў, створаных Паблё Пікасо.

М.Ч., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары