Як журналістаў «Белсату» запісалі ў прамысловыя шпіёны


Гэткія абвінавачанні пачулі нашыя карэспандэнты падчас здымкаў матэрыялу пра пераслед грамадскага актывіста Валерыя Вусіка, які ў незалежнай газеце «Магілёўскі выбар» выкрыў шматлікія парушэнні кіраўніцтва СВК «Лебядзянка». Мясцовыя гора-гаспадары пачалі ад пагрозаў на адрас спадара Вусіка, а пасля звінавацілі журналістаў «Белсату» ў прамысловым шпіянажы.

{movie}Маю права: “прамысловы шпіянаж” сярод безгаспадарвання|right|9655{/movie}

Аргументавалі яны гэта тым, што журналісты… увайшлі ў хлеў без дазволу кіраўніцтва «Лебядзянкі». На пытанне пра абгрунтаванасць такога патрабавання старшыня СВК Пётр Бялоў адказаць не змог.

А пачалося ўсё з артыкулу былога ветэрынара Валерыя Вусіка ў мясцовай незалежнай газеце. Ён распавёў пра крадзяжы і бязладдзе ў гаспадарцы. Мясцовыя жыхары з гэтым згаджаюцца, аднак на судзе, якім пагражае кіраўніцтва СВК, наўрад ці падтрымаюць.

Якія ж інавацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюць у сельскагаспадарчым прадпрыемстве – глядзіце ў праграме «Маю права». Усе выданні праграмы даступныя ў нашым архіве праграмаў.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў