Поп-арт ад жыхароў мікрараёнаў


Пальмы з пластыкавых бутэлек, поні з аўтамабільных апонаў, ламы і буслы са швабры. Дзіўныя садовыя скульптуры запаланілі гарадскія двары.



Беларусы робяць такія “дэкаратыўныя формы” з таго, што ўжо даўно мусіла б аказацца на сметніку: стары посуд, мяккія цацкі, клеткі для папугаяў і незаменныя ў гэтай справе рознакаляровыя пластыкавыя бутэлькі. Вынаходлівасць і крэатыў грамадзянаў высока цэняць мясцовыя ўлады: адзін з такіх двароў, які “Белсат” падгледзеў у Горадні, колькі год запар перамагае ў конкурсе на званне найлепшага дому ўзорнага парадку і чысціні.



“У мяне таксама ёсць калекцыя здымкаў такіх двароў. Сваім кліентам я такога ніколі не зрабіла б,
– каментуе ландшафтны архітэктар Наталля Манаенкава. – Гэта поп-арт. Папулярнае мастацтва ніколі не адрознівалася выкшталцонасцю і часта мяжуе з безгустоўнасцю. Гэта можа быць каштоўна толькі з пункту гледзішча таго, што зроблена рукамі чалавека. Калі кветачкі з пластыку нехта любіць і дбае пра іх, гэта цікава. Людзі твораць, жадаючы ўпрыгожыць свет. І гэта варта павагі. А пластык сам па сабе як быў танным і неэстэтычным, гэтак ім і застанецца”.

Аліна Каранкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў