Інтэрнэт замест парламенту: дыялог апазіцыі з уладамі пачнецца ў сеціве?


https://youtu.be/fTjwL9ILni4
Нешта падобнае да грамадскай дыскусіі ўжо распачалося ў каментарах на інтэрнэт-старонках праўладных медыяў: газеты «Советская Белоруссия» і агенцтва «БелТА». Пра гэта ў «Размове Жбанкова» распавядае Зміцер Галко, вядомы як блогер Будзімір.

Паводле Будзіміра, некалькі гадоў таму пачала праводзіцца ліберальная палітыка адносна каментароў на дзяржаўных інтэрнэт-рэсурсах. З аднаго боку, гэта «выпуск пары»: няхай лепш пішуць, чым выходзяць на Плошчу. З іншага – ствараюцца пляцоўкі для грамадскіх дыскусіяў. І калі не ў парламенце або на тэлебачанні, дык у сеціве можа наладзіцца дыялог уладаў з апазіцыяй.

Госць праграмы адзначае цікавую тэндэнцыю: калі ў у Беларусі пераследуюць стваральнікаў інтэрнэт-кантэнту, сам жа ён застаецца даступным. Паводле яго, інтэрнэт-цэнзура пачалася ў 2005 годзе з крымінальнай справы на стваральнікаў «Мультклубу». Аднак сатырычныя мультфільмы пра Лукашэнку дагэтуль даступныя ў беларускім сеціве. Гэткая ж схема была і ў выпадку з маўклівымі акцыямі ды блогерам Ліпковічам. Зміцер Галко лічыць, што гэткім чынам улады абазначылі межы, якія падштурхоўваюць да самацэнзуры.
{movie}”Размова Жбанкова”: блогер Будзімір (Зміцер Галко) пра цэнзуру ў інтэрнэце|right|9651{/movie}
Праўда, абысці любыя абмежаванні можна, карыстаючыся «Торам» (Tor) – праграмным забеспячэннем, дзякуючы якому захоўваецца ананімнасць пры наведванні ўэб-сайтаў, публікацыі матэрыялаў, адрасанты паведамленняў. Аднак гэта, лічыць Будзімір, дастаткова складаная сістэма, далёка не кожны будзе яе ўжываць.

Ды і сеціва не настолькі пагражае ўладам Беларусі ў параўнанні, напрыклад, з Расеяй, дзе ў інтэрнэце сапраўды ствараецца палітыка (блогер Аляксей Навальны). «У Беларусі палітыку вызначае адзін чалавек, і ён з Сецівам не на «ты», – зазначае блогер.

Таму і праўладны «тролінг» не набірае гэткіх маштабаў. У Расеі гэта вядомыя фігуры: усе ведаюць, дзе яны працуюць. У Беларусі таксама ёсць людзі, якія ствараюць інфармацыйны шум на парталах тыпу «Tut.by» або «Onliner.by», але прасачыць за імі цяжка, доказаў няма.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары