Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Мінуў дзень (12.03.2013)|right|9650{/movie}

ПАЧАТАК ВЫБАРАЎ ПАПЫ

Сто пятнаццаць кардыналаў у Секстынскай капэле ў Рыме правялі першае галасаванне на выбарах новага Папы Рымскага. Самая буйная група іерархаў – з Еўропы. На другім месцы электары з абедзвюх Амерык, і на трэцім – з Афрыкі.

ВІЗІТ НАСУПЕРАК САНКЦЫЯМ

У выніку нечаканага візіту ў Менск прэзідэнта Сербіі ТОміслава НЫкалыча кіраўнікі краінаў падпісалі супольную заяву пра двухбаковую супрацу на міжнародным полі. Адметна, што летась у чэрвені Сербія далучылася да санкцыяў Еўразвязу, якія забараняюць кантакты з найвышэйшым кіраўніцтвам нашае краіны.

АЎТА ЗА € 25 000

Колькі мае каштаваць СЛУЖБОВАЕ аўта беларуса? Паводле кіраўніка краіны – не больш за 25 тысяч еўраў. Адпаведны ўказ – за нумарам 119 – прызваны захоўваць рацыянальнае выкарыстанне сродкаў і плацежную дысцыпліну. Але Лукашэнка пакінуў за сабою права дазваляць выключэнні з гэтага правіла.

НЕСВАБОДНАЕ ПАВУЦІННЕ

Пераслед карыстальнікаў інтэрнэту, он-лайн-сачэнне, блакавання старонак, рэпрэсіўныя законы… У міжнародны Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” канстатавала: ніколі столькі краінаў не зазнавалі он-лайн-цэнзуры, як цяпер. У спісе цэнзараў і Беларусь.

УЦЁКІ З НЕБЯСПЕКІ

З Сірыі ў Маскву самалётам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Расеі вяртаюцца 103 грамадзяніны краінаў СНД, якія не хочуць заставацца ў небяспецы. На борце – шасцёра беларусаў.



belsat.eu

Стужка навінаў