Беларусь зноў хоча зрабіцца касмічнаю дзяржаваю


Спадарожнік плануюць вывесці на арбіту сёлета ўвесну.

Як паведаміў намеснік старшыні прэзідыуму Акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, комплекснае выпрабаванне спадарожніка цяпер на завяршальнай стадыі: “Калі ўсё пройдзе паспяхова, то запуск будзе ў сакавіку, калі не – то ў красавіку”.

Гэта ўжо другая спроба краіны ўвайсці ў лік касмічных дзяржаваў. Першы спадарожнік БелКА мусіў выйсці на арбіту 26 ліпеня 2006 г. На касмадром Байканур у гэты дзень прыбыў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Аднак палёт БелКА доўжыўся крыху болей за хвіліну, спадарожнік упаў у стэп Казахстану разам з ракетаю, што выводзіла яго на арбіту.

Першы спадарожнік быў застрахаваны на 16 млн долараў. Колькі каштаваў краіне БелКА-2, пакуль не паведамляецца. Аднак яшчэ ў 2008 г. тагачасны кіраўнік Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч заяўляў, што новы спадарожнік будзе застрахаваны на 38 млрд беларускіх рублёў (па сённяшнім курсе гэта крыху больш за 12 млн долараў).

Як паведамляюць у Акадэміі навук, спадарожнік забяспечыць патрэбы Беларусі ў касмічных здымках.

belsat.eu

Стужка навінаў