УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ ХОЧА СТВАРЫЦЬ ЛОБІ «ПРАЎДЗІСТАЎ» У МЕНГРАВЫКАНКАМЕ (ВІДЭА)


Прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду!” перадалі подпісы з патрабаваннем грамадзянаў назваць адну са сталічных вуліцаў і станцыяў метро імем Васіля Быкава. Лідэр кампаніі кажа, што гэта толькі адзін з крокаў у пабудове дыялогу з уладамі.

“Клеркі гарвыканкамаўскія, якія ні за што не могуць адказваць праз сваю дробязнасць, гэтага пытання вырашыць не могуць, – заявіў Уладзімір Някляеў. – Я разумеў гэта ад пачатку і таму не спадзяваўся, што адразу будзе прынятае рашэнне”. Таму актывісты кампаніі “Гавары праўду!” маюць намер працягнуць сустрэчы з чыноўнікамі.


“Гледзячы па нашых апошніх сустрэчах – вельмі някепска атрымліваецца, я лічу. Таму што яны адразу вельмі баяцца, што я прыйшоў тут з нейкім крыкам “Далоў Лукашэнку!”, а потым бачаць – што гаворка ідзе пра Быкава, – распавёў Уладзімір Някляеў. – Дыялог мы з імі пачалі – вельмі важна пачаць дыялог з людзьмі”.

belsat.eu
26.08.2010

Стужка навінаў