13 тыс. украінцаў скарысталіся бязвізавым рэжымам з ЕЗ


За апошні тыдзень у краіны Еўразвязу ўехала 365 тыс. украінцаў, без візы – 12 875 чалавек.

З моманту ўступлення бязвізавага рэжыму паміж Еўразвязам і Украінай, у краіны ЕЗ уехалі 365 тысячаў украінскіх грамадзянаў, аднак толькі 3,5 скарысталіся магчымасцямі новага рэжыму.

Памежная служба Украіна паведамляе, што біяметрычныя пашпарты падчас перасячэння мяжы выкарыстоўвалі 74 000 украінцаў.

«З іх 12 875 украінцаў скарысталіся менавіта перавагамі бязвізавага рэжыму і перасякалі мяжу, маючы толькі біяметрычны пашпарт», – падаюць памежнікі.

Траціна тых, хто адпраўляецца з Украіны ў краіны ЕЗ, выбірае самалёт, астатнія – чыгунку і аўтатранспарт.

ДД

Стужка навінаў