Выраслі кошты на бензін? Саудаўская Аравія кампенсуе гэта сваім грамадзянам


Грамадзяне Саудаўскай Аравіі атрымаюць кампенсацыю ад дзяржавы ў 2017 годзе за павышэнне падаткаў і коштаў на бензін. 13 млрд долараў размяркуюць паміж дзяржаўнымі служачымі, пенсіянерамі і вайскоўцамі ў якасці кампенсацыі.

Саудаўская Аравія, першы экспарцёр нафты ў свеце, на мінулым тыдні ўдвая павысіла кошт паліва ў краіне згодна з планам па дыверсіфікацыі эканомікі. Адначасова быў уведзены падатак на дададзеную вартасць у 5% на розныя тавары і паслугі.

Гэта значна паўплывае на кошт жыцця грамадзянаў. Таму кіраўніцтва краіны вырашыла выплаціць грамадзянам кампенсацыю.

1000 рэалаў (266 долараў) дадаткова будуць атрымліваць кожны месяц на працягу 2017 году служачыя дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў. Бонусы атрымаюць таксама пенсіянеры і вайскоўцы. Напрыклад, вызваленне ад падатку на дададзеную вартасць пры набыцці першай нерухомасці.

Эканамісты плануюць, што дзякуючы падвышэнню коштаў паліва, у 2018 годзе бюджэт краіны павялічыцца на дзясяткі мільярдаў рэалаў, а падатак на дададзеную вартасць прынясе краіне каля 40 млрд рэалаў (каля 10,6 млрд долараў).

«Выплата ў 50 млрд рыялаў (каля 13,3 млрд долараў) сведчыць пра тое, што кіраўніцтва краіны клапоціцца пра камфорт і якасць жыцця грамадзянаў», – сказаў міністр інфармацыі і культуры Саудаўскай Аравіі.

ВЧ, belsat.eu

 

Стужка навінаў