13 890 рублёў – cамы высокі курс на куплю долара раніцай 25 снежня


Па такім кошце валюту можна здаць у абменніках «Беларусбанку». Самы нявыгадны на дадзены момант курс куплі ўсталяваў «Абсалютбанк»: там гатовыя прапанаваць 13500 рублёў за долар.

Курсы продажу долара без уліку 30-адсоткавага збору складаюць 11200-11250 рублёў. Гэта значыць, што пры наяўнасці валюты ў абменным пункце долар сёння можна купіць прыкладна па 14620 рублёў.

Курсы куплі валюты ў абменных пунктах у параўнанні з пачаткам тыдня нязначна знізіліся. Пасля таго як Нацбанк устанавіў новыя патрабаванні па фарміраванні курсаў куплі валюты, большасць банкаў прапаноўвалі за долар 13850-13900 рублёў.

Рэальны курс продажу валюты, які паказаны на табло ў абменніку, цяпер складваецца з афіцыйнага курсу Нацбанку плюс максімум 2%. Аднак пакупнік асобна выплачвае 30-адсоткавы збор, які адлюстроўваецца толькі ў чэку на куплі валюты.

На гэтым тыдні Нацбанк таксама абавязаў банкі ўсталяваць курсы куплі валюты ў насельніцтва на ўзроўні не менш за 5% ад рэальнага курсу продажу. Пасля ўвядзення гэтага правіла колькасць валюты ў абменных пунктах павялічылася. Па дадзеных на 23 снежня, фізічныя асобы на чыстай аснове здалі ў банкі 8,8 мільёна долараў у эквіваленце.

ДР, belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў