Скрадзеная карціна Рэмбранта знайшлася ў Сербіі


Агляд падзеяў культуры.

Свету мастацтва вярнулі ўнікальны экспанат – карціну Рэмбранта, скрадзеную 7 гадоў таму ў сербскім Нові-Садзе ўзброенымі людзьмі ў чорных масках. Знойдзенае палатно называецца “Партрэт бацькі“, яно ацэньваецца на $4,5 млн.

Карціну знайшлі ў Сербіі, непадалёк Белгараду. Паводле абвінавачання ў яе крадзяжы арыштаваныя чатыры асобы. “Партрэт бацькі” паўстаў у 1630 г. Знойдзеная карціна ўжо прайшла экспертызу, эксперты не сумняюцца ў яе сапраўднасці.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|9639{/movie}Разам з творам Рэмбранта ў 2006-ым з музею ў Нові-Садзе скралі яшчэ некалькі палотнаў – гэта “Смерць Сэнэкі” пэндзля Рубенса, карціны італьянскага мастака эпохі барока П’ера Франчэска Моля ды невядомага мастака 16-га стагоддзя. Іх пакуль не знайшлі.

Іншыя тэмы: Музей гісторыі Магілёва збіраецца выкупіць аркуш з “Кнігі царстваў” выдання Францішка Скарыны 1518-га года. Індуісты адзначылі Мага Шываратры – ноч вялікага Шывы. Праваслаўныя святкуюць Масленіцу.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў