Вонкавы гандаль у мінусе. Застаецца спадзявацца на літасць Крамлю


Урад планаваў дасягнуць сёлета пазітыўны паказнік замежнага гандлю, аднак толькі за першы месяц года атрымалася нагадляваць на мінус $ 150 млн. Сітуацыя пагаршаецца з кожным месяцам.

Адзінае, што ратуе гэты паказнік ад татальнага абвалу – расейская нафта. Аднак Менск дамовіўся з Масквою толькі на першы квартал года.

{movie}Сальда (12.03.2013)|right|9635{/movie}

Эканаміст Леанід Заіка раіць Аляксандру Лукашэнку самому ехаць у Маскву і дамаўляцца наконт продажу нафты на рэшту года: “Выпрасім нафты – будзем з пазітыўным сальда, не выпрасім – будзем куляцца, як умеем. А мы ўвогуле ўжо навучыліся так куляцца”.

Натуральна, дапамагчы Белстату выправіць лічбы ў графе “вонкавы гандаль” мог бы грамадзянскі экспарт – вываз беларускіх тавараў за мяжу прыватнымі асобамі. Але абмежаванні 2011 года, якія былі скіраваныя супраць вывазу паліва, усцяж дзеяць і адмяняць іх ніхто не збіраецца.

Не будзе плюсу ў вонкавым гандлі – не будзе з чаго аддаваць вонкавыя пазыкі, адсоткі па якіх сёлета сягаюць $ 3,1 млрд.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў