95 гадоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Ты таксама можаш стаць героем (кліпу)


Да 95 гадавіны абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі «Белсат» здыме святочны ролік. З чым у вас асацыюецца БНР? Якое значэнне мае для беларусаў сёння і якія пачуцці выклікае?

Адным словам акрэсліце вашыя пачуцці ды атаясамленні. Што гэта для вас? Гонар? Надзея? Незалежнасць? Свядомасць? Барацьба? Айчына?

Адказы дасылайце на нашую электронную пошту belsat.eu@gmail.com у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках укантакце і ў facebook. Ды у каментарах пад гэтым артыкулам.

Словы-ключы пасля будуць выкарыстаныя ў стварэнні святочнага відэа. У якім можаце зняцца і вы! Кліп будзе рэалізаваны ў Менску.

Ролік з’явіцца ў эфіры тэлеканалу, а таксама на нашай старонцы «Belsat.eu».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары