Выбух у аэрапорце «Дамадзедава»


Тэракт здзейсніў тэрарыст-смяротнік.

Як паведамляе МНС Расеі, выбуховы ладунак здэтанаваў у зале выдачы багажу. Бомба магутнасцю 5 кг тратылу была начыненая металічнымі элементамі. На цяперашні момант вядома пра 31 забітага і каля 130 параненых. Інфармацыя пра пацярпелых яшчэ ўдакладняецца.

Пакуль не вядома, пасажыры якога рэйсу пацярпелі, і ці ёсць сярод іх грамадзяне Беларусі.

Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў выразіў спачуванні сваякам забітых і пацярпелым і даручыў Ігару Лявіціну, міністру транспарту РФ, “увесці асобы рэжым ва ўсіх аэрапортах і аэравакзалах і ў буйных транспартных вузлах”.

belsat.eu

Стужка навінаў