Як ашчадзіць на эксплуатацыі аўтамабіля?


Карысныя парады ад прафесійнага таксіста, адмыслоўцаў з СТА ды эксперта ў пытаннях эканамічнага кіравання аўтам – у праграме «Асабісты капітал».

За гады незалежнасці Беларусі колькасць аўтамабіляў у прыватным карыстанні павялічылася ў сто разоў ды цяпер перавышае 280 штук на тысячу жыхароў, і бадай кожны мае свой спосаб, як ашчадзіць. Ці заўсёды яны эфектыўныя?

{movie}Як ашчадзіць на эксплуатацыі аўтамабіля?|right|9630{/movie}

Беспасярэдне на перасоўванне выдаткоўваецца толькі 60 % паліва. Рэшту энергіі спажываюць электрапрылады ды дробязі, на якія напачатку можна проста не звярнуць увагі. Гэтак, нізкі ціск у апонах можа павысіць спажыванне паліва на 4 %, а вось перасоўванне з непрагрэтым рухавіком – ажно на 28 %. Таму эксперты рэкамендуюць не карыстацца аўтам, калі трэба трапіць на зусім невялікую адлегласць, напрыклад, даехаць да крамы ў суседнім доме.

Эканоміць дапаможа і своечасовае звяртанне на СТА. Няправільная праца ці паломка аднаго вузла могуць прывесці да дадатковых выдаткаў на рамонт ці на паліва. Гэтак, несвоечасовая замена паветранага фільтра вядзе да значнага павышэння выдаткаў паліва, хоць сам фільтр каштуе невялікі грошы і непатрэбных выдаткаў можна пазбегнуць.

Глядзіце больш – у праграме «Асабісты капітал» кожны панядзелак у эфіры «Белсату» ды ў нашым архіве праграмаў.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў