Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (11.03.2013)|right|9628{/movie}

УРАД БЕЗ ГАМАНЦА

Нацыянальны банк Беларусі дзяржава надзяліла правам кантраляваць фінансавы бок працы ўраду. Праекты пастановаў Савету Міністраў, якія датычаць крэдытавання і грашовага дзяржаўнага падтрымання, папярэдне мусяць узгадняцца з галоўным банкам. А такія справы, як накіраванне ў замежную камандзіроўку, будзе вырашаць Мінюст.

МАЗАЎ – ЗАШМАТ

Толькі чатыры працоўныя дні ў тыдні на беларускім гіганце – Менскім аўтамабільным заводзе. Сакавіцкія пятніцы адміністрацыя прадпрыемства пераносіць на восень. Прычына – нізкі попыт на беларускія аўты ў Расеі ды… перапоўненыя склады.

СТАБІЛЬНА КЕПСКА

Стабільна кепская сітуацыя на прававым полі Беларусі – зрабілі выснову ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, расклаўшы мапу парушэнняў правоў чалавека сёлета ў лютым. У месцах пазбаўлення волі застаюцца 11 палітвязняў, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ўлады крытыкуюць, ды ціснуць – на беларускія незалежныя.

ПАГРОЗА ВАЙНЫ

Каля 14-ці тысяч жаўнераў – блізу берагоў КНДР… Паўднёвая Карэя і ЗША распачалі маштабныя вайсковыя вучэнні. Пхеньян у адказ закрыў мяжу і заблакаваў тэлефонную сувязь з паўночнаю суседкаю.

УЗАЕМНЫЯ НАПАДКІ

Судом пагражае апазіцыйнаму кандыдату на прэзідэнта Венесуэлы – пераемнік памерлага Уга Чавэса – Нікаляс Мадура. Прэтэндэнт ад кіроўнай партыі абвяргае абвінавачанні ў хаванні праўды пра хваробу камандантэ і парушэнні Канстытуцыі, якія гучаць з вуснаў Энрыке Капрылеса.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў