Як беларусы пераўтвараюць свае аўты ў «цыгарэтавозы» (Фота)


Польскія памежнікі перахапілі непадалёк Сувалак 2 легкавікі з беларускімі нумарамі пад завязку набітыя кантрабанднымі цыгарэтамі. Паводле прэс-службы памежнікаў – ажно 18 тыс. пачкаў!

Затрымалі 6 грамадзянаў Беларусі. Паводле польскіх памежнікаў, у іх аўтах знайшлі больш за 360 тыс. штук цыгарэтаў розных найменняў. «Насамрэч, гэткая колькасць асабліва нас не уражвае, – гаворыць Анна Вуйцік, прэс-сакратарка Падляскага аддзелу памежнай службы. – Бываюць розныя аб’ёмы кантрабанды. Гэтая не самая буйная – усяго на 200 тыс. злотых [50 тыс. еўраў, – belsat.eu]».

Для нелегальнай перавозкі тытуню грамадзяне Беларусі выкарысталі ўсе магчымыя канструкцыйныя асаблівасці сваіх машын. Цыгарэты схавалі ў багажніку, у тэхналагічных нішах дзвярэй, пад дыванкамі і нават у спінках фатэляў.

Грамадзянаў Беларусі адпусцілі да суда. Аўты сканфіскавалі, іх могуць прадаць для пакрыцця будучых штрафаў.

М.Л., belsat.eu

Фота podlaski.strazgraniczna.pl

Стужка навінаў