«Свабоду палітвязням» насупраць Палескага ўніверсітэту (фота)


Марафон Беларускай хрысціянскай дэмакратыі «Хваля Салідарнасці» прайшоў 9 сакавіка ў Пінску і Баранавічах.

У сталіцы Палесся мясцовыя актывісты БХД каля Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням». Апроч таго, улёткі з інфармацыяй пра палітзняволеных былі раскіданыя па паштовых скрынях пінчукоў.

Падчас «Хвалі салідарнасці» ў Баранавічах актывісты БХД збіраліся правесці супольную малітву за палітвязняў на адкрытай пляцоўцы, аднак каля яе іх ужо чакалі міліцыянты і людзі ў цывільным. У сувязі з гэтым актывісты вырашылі памаліцца за палітвязняў у царкве. Ідучы да святыні, яны заўважылі, як людзі ў цывільным затрымалі двух маладзёнаў, якія не мелі ніякага дачынення да акцыі. Верагодна, іх палічылі актывістамі БХД.

Марафон БХД «Хваля салідарнасці» запланаваны ў 37 гарадах Беларусі ды скончыцца акцыяй на Дзень Волі ў Менску.

М.Я., belsat.eu, паводле bchd.info

Стужка навінаў