Танцуючы брэйк-данс, 6-гадовая дзяўчынка выклікала сенсацыю


Малалетнюю танцорку пад сцэнічным імем B-girl Terra, што зрабіла фурор на спаборніцтвах у Францыі і ў сеціве, называюць вундэркіндкаю брэйк-дансу.



Выступ маленькай брытанкі з гораду Ўулвэргэмптан (Wolverhampton) у пачатку сакавіка на міжнародных спаборніцтвах «Chelles Battle Pro 2013» у Парыжы, дзе сабраліся найлепшыя выканаўцы брэйк-дансу з усёй планеты, выклікаў захапленне публікі ды проста ўзарваў залу.

{movie}Выступ B-girl Terra на спаборніцтвах ў Францыі|right|9600{/movie}

На вачах у здзіўленых гледачоў 6-гадовая B-girl Terra распачала барацьбу з нашмат старэйшы за яе хлопчыкам. Пад гучныя апладысменты малая літаральна знішчыла свайго суперніка, зрабіўшы стойку і пракруціўшыся пад музыку тройчы на галаве.

Відэа, на якім дзяўчынка дэманструе ўнікальную для свайго ўзросту тэхніку танцу, ужо б’е рэкорды праглядаў у інтэрнэце. За некалькі дзён яго пабачылі больш 3,5 млн чалавек.

Цікава, што дзіця займаецца брэйк-дансам усяго год, але з ёй цяжка спаборнічаць нават дарослым выканаўцам гэтага танцавальнага кірунку.

Танцаваць B-girl Terra пачала дзякуючы сваёй старэйшай сястры, якая і прывяла малую на заняткі. Са словаў родных таленавітай брытанкі, ужо з 3-гадовага ўзросту дзяўчынка выяўляла цікавасць да танцаў і ўвесь час была ў руху.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў