Затрыманая на жаночае свята актывістка да суда праседзіць на Акрэсціна


Замест віншавання з Міжнародным жаночым днём, які ў Беларусі святкуецца афіцыйна, актывістку кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Валянціну Цюраву чакала затрыманне ў самым цэнтры Менску.

Валянціна Цюрава 8 сакавіка праводзіла адзіночны пікет каля Камароўскага рынку сталіцы, трымаючы плакат «Дзе маё свята? Дзе мая свабода?». Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблемаў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі.

Дзяячку схапілі ахоўнікі рынку, перадалі міліцэйскаму нараду, які даставіў яе ў РУУС Савецкага раёну.

Імаверна, актывістку абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях). Чакаецца, што 11 сакавіка Валянціну Цюраву будуць судзіць у судзе Савецкага раёну.

М.Я., паводле БелаПАН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары