Лукашэнка з Колем і Ахмадынэжад развіталіся з Чавэсам


У Каракасе ідзе развітанне з прэзідэнтам Венесуэлы для VIP-аў. Дзяржаўнае тэлебачанне транслюе цырымонію ў наўпроставым эфіры.



З Чавэсам высокія госці развітваюцца парамі. Аднымі з першых да труны падышлі кіраўнік Беларусі з сынам і прэзідэнт Ірану Махмуд Ахмадынэжад. Аператары звярнулі ўвагу на грымасы на твары малодшага Лукашэнкі.

{movie}Лукашэнка, Коля і Ахмадынежад развіталіся з Чавэсам (без каментара)|right|9582{/movie}

Пасля сімвалічнага развітання вядоўца выкрыкнуў «Віва Чавэс», прысутныя з энтузіязмам падхапілі вокліч.

Апроч Лукашэнкі ды Ахмадынэжада, з Чавэсам сёння развітваюцца: іспанскі прынц Фэліпэ дэ Барбон (Felipe of Borbon), прэзідэнты Аргентыны Крыстына Фэрнандэс (Cristina Fernandez), Балівіі Эва Маралес (Evo Morales), Бразіліі Дыўма Русэф (Dilma Rousseff), Кубы Рауль Кастра (Raul Castro), Мексікі Энрыке Пэння Ньета (Enrique Pena Nieto), Перу Аллянта Умаля (Ollanta Humala), Уругваю Хасэ Мухіка (Мухіка Jose Mujica) і чалец Савету федэрацыі Расеі Валянціна Матвіенка.

Тым часам пахаванне, запланаванае на 8 сакавіка, адклалі амаль на тыдзень, бо не ўсе, хто хацеў, змаглі развітацца з камандантэ, паведамляюць мясцовыя медыі. Учора выканаўца абавязкаў кіраўніка дзяржавы віцэ-прэзідэнт Нікаляс Мадура заявіў, што ўлады Венесуэлы прынялі рашэнне забальзамаваць цела Уга Чавэса, «як цела Хо Шы Міна (Hồ Chí Minh), як цела Леніна, як цела Маў Цзэ Дуна, каб яго можна было бачыць вечна ў шкляной труне».



У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў