Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (07.03.2013)|right|9575{/movie}

ЖАЛОБНЫ ШАЛ

Аляксандр Лукашэнка паляцеў да “друга Уго”… у Венесуэлу, асабіста развітацца з памерлым прэзідэнтам. “Уга Чавэс не меў больш блізкіх і сяброўскіх дачыненняў ні з якім іншым кіраўніком краіны, акрамя беларускага” – паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. У Каракас накіраваўся і іранскі лідар Махмуд Ахмадынэжад. А ў Паўднёвай Асеціі ў гонар Чавэса хочуць назваць горны пік.

НЕ НАЗАПАШВАЕЦЦА…

Калі грошы не працуюць, яны абясцэньваюцца. Золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца трэці месяц запар. Паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, толькі за люты запасы паменшалі амаль на 13 мільёнаў долараў. Прычына – выплата ранейшых пазыкаў нашай краіны і паніжэнне сусветных коштаў на золата

КАНТРОЛЬНАЯ ЗАКУПКА

Затое можна зазірнуць у гаманцы грамадзянаў. Міністэрства гандлю і Нацбанк хочуць удасканаліць безнаяўныя плацяжы, а таму патрабуюць ад крамаў абавязковай праверкі дакументаў у пакупнікоў, што расплачваюцца карткамі. Таксама абавязковым плануецца зрабіць увядзенне пін-коду.

РЭЦЫДЫВІСТ БЭРЛЮСКОНІ

Экс-міністр Італіі зноўку асуджаны на год турмы. На гэты раз за раскрыццё таямніцы следства. Вырак вынес суд Мілану, які раней судзіў Сільвіё Бэрлюсконі за махлярства. Аднак палітык яшчэ не адседзеў год за мінулае злачынства.

БЕРАЖЫЦЕ ЖАНЧЫН!

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў напярэдадні 8-га сакавіка звяртае ўвагу на парушэнні правоў жанчын ва ўсім свеце. Напрыклад, у Пакістане жанчыны дагэтуль не могуць браць актыўнага ўдзелу ў палітыцы. А ў вёсках не ўсе жанчыны могуць нават атрымаць мінімальную адукацыю.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў