Ці шмат спіртнога п’юць у Беларусі?


Не відаць, каб п‘яныя па вуліцах бадзяліся, а 100 грамаў выпіць заўсёды можна, кажуць пінчукі.

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын, калі шмат хто з беларусаў возьмуць удзел у святочных застоллях, карэспандэнты “Белсату” запыталіся ў мінакоў на вуліцах Пінску: ці многа алкаголю п’юць беларусы і ці ёсць у спажыванні спіртнога нейкая норма?

{movie}Апытанне: Ці шмат спіртнога п’юць у Беларусі?|right|9563{/movie}

Большасць пінчукоў мяркуе, што ў Беларусі існуе праблема з празмерным спажываннем алкаголю. “П’юць нават жанчыны. Хочацца, каб пілі меней”, – падкрэсліла жыхарка Пінску. “Усё больш п’е моладзь. Таннае віно, праўда, забаранілі выпускаць, то большасць перайшла на піва”, – зазначыў маладзён.

Некаторыя мяркуюць, што ў Беларусі п’юць сярэдне. “Не вельмі заўважна, каб па горадзе п’яныя хадзілі”, – заўважыла адна са спадарынь.

Большасць схіляецца да думкі, што ніякай нормы ў спажыванні алкаголю няма, бо гэта індывідуальна, хоць некаторыя і выказаліся, што ад 100 грамаў нічога не станецца.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў