Метад Суперфасфатава. Калі словам ломяць жыццё і забіваюць


https://youtu.be/player_embedded&v
https://youtu.be/player_embedded&v
4 гады таму не стала Яніны Паляковай. Праваабаронца з Салігорску скончыла жыццё самагубствам пасля працяглага ціску з боку мясцовых уладаў і цкавання ў дзяржаўных СМІ.

“Фельетон” як інструмент злачынства

Публікацыю ў агульнанацыянальнай газеце “СБ. Беларусь сегодня” шмат хто з паплечнікаў Яніны Паляковай лічаць “апошняю кропляю” ў цэлай кампаніі цкавання праваабаронцы.

Маці Яніны распавяла, што дачку ледзь не штодня выклікалі ў пракуратуру, з “органаў” тэлефанавалі нават уначы. Падчас аднаго з “допытаў” у пастарунку Яніну моцна збілі. Аднак у гэтай справе суд прызнаў вінаватаю… яе самую.

3 сакавіка 2009 года суд Салігорскага раёну пакараў Палякову за данос на працаўніка міліцыі на 2,5 гады абмежавання волі.

Цытата з тэксту Суперфасфатава «…Задумалася аднойчы заўважная салігорская праваабаронца пра каэфіцыент свайго карыснага дзеяння. Ляжыць неяк яна на канапе, п’е каву-эспрэса і разважае: – Як бы гэта звярнуць на сябе ўвагу мясцовай і сусветнай грамадскасці? Што б такое замуціць неардынарнае? Думала-думала – і прыдумала. Разумная жанчына, усебакова развітая, дый некалі на юрыста вучылася. І праз некаторы час уся нашая прасунутая грамадскасць была ўзрушаная сенсацыяй, якая экстранна прыбыла з Салігорску. Добрая вестка заключалася ў тым, што мясцовую праваабаронцу Палякову непасрэдна ў будынку мясцовага райаддзелу міліцыі па-зверску і выкшталцона збілі…»

Апроч таго, паводле суда яна мусіла была выплаціць міліцыянту Br 1 млн кампенсацыі за маральныя страты. Да цкавання падкючылася “СБ. Беларусь сегодня”, дзе апублікаваны “фельетон” пад псеўданімам Ксенафонта Суперфасафатава. Мяркуюць, што за прыдуманым прозвішчам хаваецца галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта Павел Якубовіч.

Яніна Палякова не вытрымала здзекаў і павесілася ва ўласнай кватэры на наступны дзень пасля публікацыі.

Неўзабаве “фельетон” знялі з сайту газеты. Праваабаронца Алег Волчак спрабаваў прыцягнуць да адказнасці аўтара матэрыялу, але суд Савецкага раёну Менску не задаволіў ягоных патрабаванняў. Салігорскія праваахоўнікі таксама не сталі заводзіць крымінальнай справы паводле факту давядзення да самазабойства.

Пра тое, хто і чаму давёў Яну да смерці, распавядае дакументальна-публіцыстычны фільм Вольгі Нікалайчык «Забойства напярэдадні вясны» зняты адмыслова для “Белсату”. Фільм вы можаце паглядзець і спампаваць на нашай старонцы.
{movie}Алег Волчак пра Яну Палякову|right|9561{/movie}
{movie}Неаніла Палякова пра Яну Палякову|right|9562{/movie}
Пад прыцэлам – лакальныя актывісты

Працаўнікі раённых газетаў нярэдка не грэбуюць паклёпніцкімі метадамі ў дачыненні апанентаў улады. Гэтыя публікацыі апроч паклёпу і абразаў аб’ядноўвае тое, што яны падпісаныя псеўданімамі ці не падпісаныя ўвогуле. Зазвычай хваля падобных матэрыялаў арганізоўваецца падчас значных палітычных падзеяў у краіне.

Дзяніс Дашкевіч. Фота publicpost.ruДзяніс Дашкевіч. Фота publicpost.ruГэтак, у Рагачове распачалося цкаванне актывіста Дзяніса Дашкевіча, які спрабаваў балатавацца ў парламент. Мясцовая газета “Свабоднае слова” ўжывала ў дачыненні яго ды ўсёй апазіцыі такія выразы, як “адшчапенцы”, “здраднікі”, “кодла”. У адной з публікацыяў невядомы аўтар называе Дзяніса Дашкевіча “змагаром” які “петушыцца”, пра іншых прадстаўнікоў апазіцыі – “абкураныя і перабраўшыя гарэлкі оппы завылі на сваіх сайтах”.

Дзяніс Дашкевіч займаўся прадпрымальніцкаю дзейнасцю. Такія публікацыі ў мясцовай газеце, выклікі ў міліцыю, пераслед паводле надуманых прычынах з боку падаткавікоў – вось арсенал, які задзейнічала супраць яго мясцовая вертыкаль. Пасля выклікаў у КДБ актывіст заявіў, што спыняе сваю палітычную дзейнасць. Неўзабаве ён таксама выступіў з заяваю, што рагачоўскі офіс кампаніі “Гавары праўду!” існуе толькі на паперы ды абвінаваціў кіраўніцтва кампаніі ў хлусні.

Генеральная “артпадрыхтоўка”

Яшчэ да прысуду Алесю Бяляцкаму “СБ. Беларусь сегодня” сцвердзіла пра тое, што праваабаронца распараджаўся “мільёнамі еўраў”, меў “дарагую нерухомасць”. Тэлеканал “Беларусь 1” як мінімум у 2 разы завысіў кошт ужыванага аўтамабіля Бяляцкага. Яшчэ адзін доказ “несумнеўнасці” віны Бяляцкага ў тым што “адпачывае штогод за мяжою, ходзіць у дарагія рэстараны”. Пазней Алеся Бяляцкага асудзілі на 4.5 гады узмоцненага рэжыму.

Падчас прэзідэнцкіх кампаніяў дзяржаўныя СМІ рыхтуюць матэрыялы, якія сярод іншага маюць растлумачыць беларусам неабходнасць жорсткага рэагавання на дзеянні апазіцыі. Гэта і сумнавядомы сюжэт-“расследванне” “Храналогія Плошчы 2006”, дзе ў намётах на Кастрычніцкай плошчы “знайшлі” шпрыцы і порначасопісы, і фільм “Жалезам па шкле”, аўтары якога сцвярджаюць пра намер апазіцыі здзейсніць серыю тэрактаў у дзень выбараў і пра “групы баевікоў” з-за мяжы.

Аб’ектамі медыйных нападзенняў нярэдка становяцца ўплывовыя грамадскія аб’яднанні.
Матэрыялы з’яўляліся пра дзейнасць праваабарончага цэнтру “Вясна” і асабіста пра Алеся Бяляцкага. Дзяржаўныя медыі не пагрэбавалі скарыстацца і трагічнаю нагодаю, каб “выкрыць” праваабаронцу.

Да вар’ятні давядуць

Нават тыя, хто згаджаецца дапамагчы ў цкаванні і паклёпе на дэмакратычных актывістаў, не зазнаюць спакою. Улад Міхайлаў, гэтак званы “агент Вектар”, які даносіў КДБ пра студэнтаў на праграме Каліноўскага, не вытрымаў і прызнаўся ў вярбоўцы польскім медыям. Затым быў вывезены у Беларусь, дзе ўжо на дзяржаўным тэлебачанні ачарняў „каліноўцаў” ды апазіцыю. На Радзіме ён сустрэўся з ананімнымі пагрозамі і нават хацеў скончыць жыццё самагубствам. У выніку трапіў у псіхіятрычны шпіталь на 4 месяцы. Пасля спрабаваў дамагчыся справядлівасці ў КДБ – яшчэ 3 месяцы вар’ятні.

Сем’і не вытрымліваюць

Ірына Казуліна. Фота svaboda.orgІрына Казуліна. Фота svaboda.orgДапамагае дзяржаўным прапагандыстам і сам Аляксандр Лукашэнка. Гэтак, у 2008 годзе ён заявіў, што экс-кандыдат на прэзідэнта Аляксандр Казулін нібыта сам адмовіўся вывозіць жонку на лячэнне, хоць і атрымаў адпаведны дазвол.

Што трэба было ад мяне, прапанаваў, але ён адмовіўся яе лячыць. Ён адмовіўся нават пасля таго, як ягоныя дочкі паехалі і ўгаворвалі выратаваць маці, але яму гэтая мама ўжо даўно не была трэба. Але я не хачу ўлазіць у чужыя справы, жыццё ўсё расставіць па сваіх кропках”, – сказаў тады Лукашэнка. Атруты дадалі і дзяржаўныя медыі. Неўзабаве пасля гэтай плыні хлусні Ірына Казуліна памерла. У 2011 годзе, пасля хвалі цкавання, сышла з жыцця маці іншага палітвязня, Зміцера Дашкевіча. Той адбываў пакаранне ў “валадарцы” і атрымаў усяго 30 хвілінаў на развітанне з мамаю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары