Беларуская апазіцыя паспрабуе аб’яднацца за мяжою


Стварыць палітычную структуру маюць намер прадстаўнікі штабоў экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва, якія цяпер вымушаныя хавацца ад пераследу ўладаў.

Плануецца, што новая структура паўстане ў Вільні. Як патлумачыў Алег Мяцеліца, давераная асоба Уладзіміра Някляева, у яе мусяць увайсці прадстаўнікі розных палітычных партыяў і арганізацыяў, а таксама актывісты перадвыбарных штабоў дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцтва. Вільню абралі невыпадкова – у Літве дастаткова вялікая беларуская дыяспара. Там месцяцца Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) і Беларускі дом правоў чалавека.

Медыя-аналітык і выкладчыца ЕГУ Таццяна Мельнічук гаворыць, што гэта вымушаны крок: “Досвед паказвае, што структуры, якія ствараюцца за мяжою, адарваныя ад Беларусі. Людзі, не знаходзячыся ў краіне кожны дзень, кожную гадзіну, пачынаюць па-іншаму ацэньваць сітуацыю і прымаюць стратэгічныя рашэнні, як правіла, адарваныя ад існай рэчаіснасці”.

Аднак іншага выйсця няма: у Беларусі такія структуры не могуць нармальна працаваць з-за пераследу і заканадаўчых абмежаванняў, зазначае Таццяна Мельнічук.

belsat.eu

Стужка навінаў