Ці гатовыя людзі плаціць больш?


За апошні час тарыфы на камунальныя паслугі ўзраслі на 25 %. Цэны ў Беларусі будуць расці і далей, але паэтапна.



Што пра новую ініцыятыву ўладаў думаюць жыхары Менску – глядзіце ў праграме “Маю права” з панядзелка да пятніцы з 19-й да 22-й і ў суботу з 20-й да 22-й на нашай старонцы ў он-лайн трансляцыі, і ў архіве праграмаў.

{movie}Маю права (урывак) (06.03.13) |right|9559{/movie}

Паводле намесніка міністра ЖКГ Анатоля Шагуна, у цеплазабеспячэнні нам будзе даволі складана выйсці на 100 % кампенсацыі (гэта запатрабуе істотнага павышэння тарыфу), і гэтыя 60 % разлічваліся з улікам таго, што цеплазабеспячэнне ў 2015 годзе і пасля будзе яшчэ ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы забяспечвацца бюджэтам.

Паводле дзяржаўных органаў, цяпер грамадзяне аплочваюць менш за палову выдаткаў. У міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі не могуць дакладна назваць параметры, паводле якіх растуць кошты. Кажуць, гэта не ў іх кампетэнцыі.

Д. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў