Кіраўнік польскага МЗС сустрэўся з Саннікавым і Халіп


Радаслаў Сікорскі ўчора вечарам сустрэўся ў Варшаве з экс-кандыдатам на прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, і ягонай жонкай, журналісткаю расейскай «Новой газеты» Ірынай Халіп, якая атрымала дазвол на выезд з Беларусі.

У часе сустрэчы Саннікаў заклікаў Захад удзельнічаць у барацьбе за вызваленне палітвязняў, гаворыцца ў паведамленні замежнапалітычнага ведамства. Сікорскі запэўніў у спрыянні з боку Польшчы у дэмакратызацыі Беларусі і выказаў упэўненасць, што новым эфектыўным інструментам падтрымання беларускай грамадзянскай супольнасці будзе нядаўна створаны Еўрапейскі фонд падтрымання дэмакратыі.

У.Ш., паводле БелаПАН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары