Асаблівасці беларускай дыяспары


Як жывецца беларусам па-за межамі Радзімы, рэгулярна абмяркоўваецца на з’ездзе беларусаў свету. Сёлета ўлетку адбудзецца чарговы такі сход. Пра беларускія дыяспары за мяжой у “Размове Мацкевіча” разважае сябра рады згуртавання беларусаў свету (ЗБС) “Бацькаўшчына” Юрась Меляшкевіч.

{movie}Юрась Меляшкевіч у “Размове Мацкевіча”|right|9553{/movie}

Зараз вядуцца працы над законам пра беларусаў замежжа. Калі ён будзе прыняты, то дасць магчымасць упарадкаваць адносіны паміж метраполіяй і дыяспарамі і ўрэшце вызначыць прававое акрэсленне беларуса за мяжою. Гэта маюць быць тыя асобы, хто этнічна, ці культурна і гістарычна звязаныя з Беларуссю і апынуліся па-за межамі Бацькаўшчыны. Хто ж яны – беларусы замежжа?

“Першая хваля эміграцыі была звязана з паўстаннямі ў часы Расейскай Імперыі, але перыяд станаўлення беларускай дыяспары быў у часы БНР. Перш за ўсё праз знаходжанне ўрада ў эміграцыі, праз істотную падтрымку Чэхіі. Наступная – пасляваенная эміграцыя, якую яшчэ называюць “калабаранцкай, бо яна дзейнічала ў антыбальшавіцкім рэчышчы”. – распавядае Юрась Меляшкевіч.

Далей была ўжо эканамічная эміграцыя на пачатку 90-ых, калі людзі проста паехалі шукаць лепшай долі. Аднак у межах ЗБС не дзейнічаюць аўтахтонныя пасяленні беларусаў, да прыкладу на Беласточчыне, альбо Смаленшчыне.

Пра ўмовы і асаблівасці функцыянавання беларускіх дыяспараў у праграме “Размова Мацкевіча”.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў