Таварыш забітага ў Вільні беларускага дзеяча: Да яго званілі і казалі, што ўжо з некім расправіліся


Колькі гадзінаў перад сваім знікненнем Раман Вайніцкі пазваніў да беларускага грамадскага дзеяча ў Літве Хведара Нюнькі і запытаўся, ці таму ніхто не пагражаў.

6 сакавіка ў Вільні здзейснілі жорсткае забойства прэзідэнта Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы і клубу «Сябрына», намесніка дырэктара беларускай школы імя Ф. Скарыны ў Вільні Рамана Вайніцкага, цела якога знайшла звязаным і з заклееным ротам у склепе шматпавярховіка жонка. На целе заўважныя таксама сляды катаванняў.

Паводле паліцыянтаў, забойства не падобнае да бытавога.



{movie}Хведар Нюнька: Вайніцкаму пагражалі забойствам |right|9540{/movie}

Хведар Нюнька і Раман Вайніцкі. Фота belsat.euХведар Нюнька і Раман Вайніцкі. Фота belsat.euСтаршыня Таварыства беларускай культуры Літвы Хведар Нюнька распавёў «Белсату», што размаўляў з Вайніцкім праз тэлефон яшчэ ўчора вечарам, перад самым яго знікненнем. Вайніцкі пазваніў, каб павіншаваць свайго старэйшага калегу ў беларускай справе з днём народзінаў і пры нагодзе згадаў пра пагрозы ў свой бок. «Вайніцкаму сказалі, што яго заб’юць і што ўжо расправіліся ці то з палякамі, ці то з літоўцамі, я гэтага не запомніў, і з ім абяцалі тое самае зрабіць. Я не ўспрыняў гэта сур’ёзна», – распавёў спадар Нюнька. Ён падкрэсліў, што Вайніцкі мог мець кантакты з людзьмі, якія займаліся незаконнаю дзейнасцю і нечым ім не спадабаўся: «Гэта адзіная версія, бо любая іншая адпадае… Магчыма, тут была нейкая справа, звязаная з грашыма».

Паводле спадара Нюнькі, нехта з родных ці калегаў забітага згадаў, што Вайніцкі не так даўно падвозіў у аўтамабілі пэўную асобу, якая якраз і пагражала мужчыну: «Гэта не мог быць чужы чалавек, бо чужога, тым больш такога, што пагражае, ніхто не пасадзіць сабе ў машыну».

“Да яго званілі з Чыкага”

Апошнім часам Раман Вайніцкі быў нечым прыгнечаны, нават у паніцы, распавяла дырэктарка беларускай школы імя Францыска Скарыны ў Вільні Галіна Сівалава, намеснікам якой працаваў забіты. Яна адзначыла агенцтву DELFI, што пацярпелы абмовіўся надоечы пра тэлефонныя званкі з пагрозамі: «Ён проста сказаў, што некалькі разоў тэлефанавалі, зусім не ў справе працы, адзін раз тэлефанавалі амаль з Чыкага. Гэта жах нейкі. Праўда гэта ці не, я не ведаю, не глядзела ягоны тэлефон. Мы яшчэ смяяліся: ну каму Раман там у Чыкага трэба! Іншыя сёння мне расказвалі, быццам ён казаў ім, што да яго нават садзіліся ў машыну. Мне ён гэтага не казаў. …Апошнім часам ён быў не тое каб устурбаваны, наогул без настрою. Ён быў у паніцы, баяўся. На маю думку, камусьці трэба напружыць абстаноўку. Каму – хай разгадваюць тыя, каму гэта належыць. Але чаму выбралі менавіта Рамана, і чаму гэты чалавек павінен быў памерці страшнаю смерцю а 7-й раніцы – да гэтага часу не разумею».

Паводле кабеты, раніцай яму нехта патэлефанаваў, «відавочна знаёмыя, выклікалі яго ў склеп і ўсё – сям’я яго знайшла звязанага, з залепленым ротам, збітага».

Сусед Вайніцкага Сяргей распавёў, што дзеяч быў вельмі прыемным, культурным чалавекам, у ягонай сям’і не было канфліктаў, суседзі ніколі не бачылі яго п’яным, ён не быў багаты і наўрад ці яго забілі дзеля грошай. Спадар Сяргей зазначыў, што не разумее, за што маглі забіць ягонага суседа – ён не быў багаты.

Раман Вайніцкі выступаў супраць увядзення эканамічных санкцыяў у дачыненні Беларусі. Дзеянні ўладаў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года ён называў ўнутранай справай рэспублікі Беларусь, а дзеянні беларускай апазіцыі – правакацыяй. У той жа час дзеяч, паводле сведчанняў калегаў, меркаваў, што нельга дзяліць беларускі народ на «чэсных і нячэсных», адзначаў Дзень Волі пад бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняю.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў