Памёр Уга Чавэс. У Беларусі абвесцяць трохдзённую жалобу (аднаўляецца)


https://youtu.be/player_embedded&v
https://youtu.be/ZWwsXBkQ1lM
Па даручэнні кіраўніка Беларусі, ад сёння і да дзявятага сакавіка будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, а на тэлебачанні і радыё выключаць з эфіру забаўляльныя праграмы.

«Рэспубліка Беларусь далучылася да жалобных мерапрыемстваў, якія праходзяць у шэрагу краін свету ў сувязі са смерцю венесуэльскага лідара», — паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенства БелТА.

Смерць Уга Чавэса аб’яднала ягоных прыхільнікаў і супраціўнікаў. Тысячы венесуэльцаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць сваю жалобу.{movie}Венесуэла смуткуе за Чавэсам|right|9537{/movie}

Сотні чалавек прыйшлі да муроў шпіталю, у якім памёр лідар баліварыянскай рэвалюцыі. Натоўп накінуўся на калумбійскую журналістку каналу NTN 24 – апошні вядомы крытычнымі матэрыяламі пра нязменнага прэзідэнта Венесуэлы. {movie}Збітая журналістка ў Каракасе|right|9534{/movie}

Аднак яшчэ некалькі дзён таму сотні венесуэльцаў прайшлі ў маршы з воклікамі «Чавэс, дзе ты?» Яны патрабавалі сапраўдную інфармацыю пра стан здароўя кіраўніка краіны. Дзяржаўныя медыі Венесуэлы распаўсюджвалі фотаздымак Чавэса з дочкамі ў доказ добрага стану прэзідэнта пасля аперацыі. Шэраг медыяў сцвярджалі, што здымак – стары, а дачок дадалі ў фоташопе.

Уга Чавэс з дачкамі. Фотаздымак, распаўсюджаны пасля аперацыі.Уга Чавэс з дачкамі. Фотаздымак, распаўсюджаны пасля аперацыі.

Дыктатар, наркадылер, пасобнік тэрарыстаў

Уга Чавэс кіраваў краінаю з 1998 года. Міжнародная супольнасць абвінавачвала лідара баліварыянскай рэвалюцыі ў падтрыманні басконскай сепаратысцкай групоўкі ЭТА, калумбійскай ФАРК ды іншых тэрарыстычных арганізацыяў.

Таксама, паводле Еўразвязу, Венесуэла сталася перавалачным пунктам для транспартавання какаіну ў іншыя краіны. У венесуэльскіх турмах утрымліваюцца палітычныя вязні.

Хто будзе кіраваць Венесуэлаю?

Перад сваім вылетам на Кубу дзеля праходжання лячэння, Уга Чавэс назваў імя свайго пераемніка – віцэ-прэзідэнта Нікаляса Мадуры.

Аднак сітуацыя ў краіне не настолькі адназначная. Праз сваю хваробу Чавэс не здолеў прыняць прэзідэнцкую прысягу, і цяпер, паводле закону, прэзідэнцкія абавязкі мае выконваць кіраўнік парламенту, а не віцэ-прэзідэнт.

Адначасова з гэтым ў Венесуэле моцная апазіцыя. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2012 годзе кандыдат ад апазіцыі Энрыке Радонскі набраў амаль 45 % галасоў. Паводле венесуэльскай Канстытуцыі, цягам бліжэйшых 30 дзён у краіне маюць адбыцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.

Канфлікт з ЗША?

Адразу ж пасля афіцыйнага абвяшчэння смерці венесуэльскага камандантэ, з краіны выдалілі двух амерыканскіх аташэ. Магчыма новыя ўлады абяруць курс яшчэ большага абвастрэння адносінаў з ЗША. Аднак чым гэта скончыцца?

Каракас пастаўляе ў Амерыку каля 13% агульнага запатрабавання краіны на нафту. Калі ЗША ўвядуць эмбарга на венесуэльскую нафту, то самі яны знойдуць новыя крыніцы чорнага золата, аднак Каракас стане на мяжы эканамічнай стагнацыі.

Уга Чавэс памёр ад рака, з якім змагаўся два гады. Смерць надышла ў аўторак а 16:25 паводле мясцовага часу. Пахаванне прызначанае на 8 сакавіка.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары