Супраць міліцыянтаў, якія здзекаваліся з затрыманых, узбудзілі крымінальную справу


https://youtu.be/player_embedded&v
Пра гэта паведаміла маці збітых хлопцаў Ларыса Шкурко. Раней ва ўзбуджэнні справы адмоўвілі. Замест гэтага саміх пацярпелых абвінавацілі ў супраціве міліцыі.

Канфлікт адбыўся ў лідскім клубе «Праспект». Братоў Івана і Багдана Шкурко збілі ахоўнікі клубу. Нарад міліцыі, які прыехаў на выклік, затрымаў хлопцаў з ужываннем дручкоў, кайданкоў і слезацечнага газу. Ужо на вуліцы міліцыянты працягвалі збіваць братоў. Далей пайшлі вычварэнскія здзекі.

Івана распранулі дагала, у аўтамабілі працягвалі збіваць, а адзін з працаўнікоў міліцыі пачаў выкарыстоўваць пярцовы газ у задні праход хлопца. Івана вывезлі ў лес, збілі яго, а пасля гэтага пачалі мачыцца яму на галаву.
{movie}Андрэй Бандарэнка пра міліцыянтаў-садыстаў |right|9520{/movie}
Здавалася, што ўсё скончыцца, як звычайна: у найлепшым выпадку – замоўчваннем справы, а ў найгоршым – арыштам саміх пацярпелых. Тым болей, што пасля публікацыі гэтых звестак інфармацыйна-асветніцкаю ўстановаю «Платформа», яе загадчыка Андрэя Бандарэнку абвінавацілі ў паклёпе на службовых асобаў. Аднак сёння спадарыня Шкурко атрымала пастанову з кіраўніцтва Следчага камітэту Гарадзенскай вобласці.

Згодна з новаю пастановаю прапаршчыкаў міліцыі Віталя Александровіча, Аляксандра Скапца, Аляксея Багдзевіча, старэйшага сяржанта Аляксея Строкі ды сяржанта Андрэя Талайку вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, звязаным з гвалтам з выкарыстаннем спецсродкаў. Ім пагражае ад трох да дзесяці гадоў турмы.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары