Гітарыст гуртоў “Крама” і “Палац” выдаў дыск для падарожжаў да мора


https://youtu.be/tVg40kLGrRM
Трэці сольны альбом менскага гітарыста Сяргея Трухановіча, які грае з “Крамаю” ды “Палацам”, мае назву “Шлях да мора”. Учора ў сталічным пабе “Графіці” адбылася яго прэзентацыя.

З моманту выдання папярэдняга сольніку Сяргея Трухановіча “Нараджэнне таямніцы” мінула аж 10 гадоў. Столькі ж, колькі твораў на новай кружэлцы майстра блюз-рокавага выканання. Удзельнічалі ў стварэнні “Шляху да мора” Ігар Варашкевіч, Канстанцін Гарачы ды Анатоль Горбач, на прэзентацыі таксама не бракавала вядомых асобаў.

“Адна тэма з кружэлкі мне проста надзвычайна падабаецца, – прызнаецца лідар гурта “Палац” Алег Хаменка. – Гэта – “Сны Свіслачы”. Мне здаецца, што ў інструментальнай музыцы гэты твор – самы выбітны, самы меладычны, які толькі быў зайграны беларускімі гітарыстамі”.

Сам Трухановіч раіць кружэлку слухаць у аўтамабілі, магчыма, менавіта на шляху да мора. Ягоная музыка – не для бяздумных танцаў.

“Я так стараюся рабіць яе, каб яна мела ў сабе пэўную тэатральнасць, вяла за сабою, стварала нейкія вобразы ў галаве”, – кажа Трухановіч.

Іншыя тэмы: расследаванне ў справе замаху на мастацкага кіраўніка маскоўскага Вялікага тэатру, музычныя інструменты са зброі мексіканскага мастака.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары