Музыка са зброі


У Мексіцы група энтузіястаў ператварае канфіскаваную ў гандляроў наркотыкамі зброю ў музычныя інструменты. Перкусіі, гітары, флейты і шмат якія іншыя інструменты зробленыя больш як з 6700 адзінак пісталетаў і аўтаматаў.

{movie}Музыка са зброі|right|9517{/movie}

Гэта ўжо другі падобны праект скульптара Пэдра Рэеса (Pedro Reyes), раней ён перарабіў каля паўтары тысячы адзінак канфіскаванай зброі ў лапаты, з дапамогаю кожнай з якіх пасадзілі дрэва.

«Ідэя заключаецца ў пераўтварэнні прылады смерці ў прыладу жыцця. Чаму? Бо зброя і гвалт пазбавілі людзей шанцу вольна хадзіць на дварэ, яны імкнуцца схавацца і пазбягаюць грамадскіх месцаў. Усё гэта робіць гарады Мексікі вельмі небяспечнымі. Мы ператвараем зброю ў інструменты, каб паказаць, што такія ж трансфармацыі могуць адбыцца і ў нашым грамадстве», – распавёў Рэес.

Рэес адзначае, што ён хацеў стварыць нешта добрае, на фоне ўсіх кровапраліццяў і няўпэўненасці, якія пераследуюць Мексіку ў апошнія гады. Зброю, з якой зрабілі музычныя інструменты, канфіскавалі ў адным толькі СьюдАд-ХўАрэс (Ciudad Juarez), які цяпер прэтэндуе на званне крымінальнай сталіцы свету. Жыхары намагаюцца не выходзіць увечары на двор і масава выязджаюць з гораду. Пэдра Рэес вядзе сваю, хоць і сціплую, барацьбу з гэтаю праблемаю.

Шыцік Дзіяна, belsat.eu

Стужка навінаў