Падарунак да Дня гораду – новы следчы ізалятар часовага ўтрымання


Новы ізалятар адкрыецца ў Рэчыцы. Гэты своеасаблівы падарунак мясцовыя жыхары атрымаюць да Дня гораду.

Новы ізалятар часовага ўтрымання цяпер прыбудоўваецца да 3-павярховага будынку РАУС на цэнтральнай вуліцы раённага цэнтру. “Некаторы час праз нястачу фінансавых сродкаў будоўлю замарозілі. Цяпер грошы паступаюць своечасова, цалкам асвойваюцца, і мы плануем да Дня гораду адкрыць гэты адміністрацыйны аб’ект, які аблегчыць нашую працу”, – сказаў Андрэй Сілкоў у інтэрв’ю газеце “Дняпровец”.

Стары рэчыцкі ізалятар знаходзіцца недалёка ад былога будынку РАУС.

Дзіяна Шыцік, belsat.eu

Стужка навінаў