Ці давяраеце вы беларускай міліцыі?


Не давяраем на 100 %, бо людзі не адчуваюць, што іх абараняе міліцыя, а нават яе баяцца, падкрэсліваюць жыхары Берасця.

4 сакавіка ў Беларусі адзначаўся Дзень міліцыі. З гэтай нагоды карэспандэнты “Белсату” выйшлі на вуліцы Берасця і запыталіся ў мінакоў, ці давяраюць яны беларускім праваахоўнікам.

{movie}Апытанне: Ці давяраеце вы беларускай міліцыі? |right|9512{/movie}
Большасць берасцейцаў мае супярэчлівае стаўленне да міліцыянтаў. Яны падкрэсліваюць, што толькі часткова давяраюць міліцыянтам, бо тыя не заўсёды займаюцца тым, чым мусяць. Адзін з маладзёнаў падкрэсліў, што ў грамадстве нават склалася сітуацыя, што людзі баяцца тых, хто мусіць іх бараніць. “Працуе толькі “крыміналка”, а іншыя толькі бібікі б’юць”, – дадаў іншы мужчына.

Давяраюць міліцыі ў асноўным кабеты, якія дадаюць: міліцыя ім дапамагае.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

М.Я., belsat.eu

https://youtu.be/dQjNBonUHE8

Глядзі таксама
Каментары