Алена Танкачова: Пасля 19 снежня 2010 года беларусы навучыліся быць неабыякавымі


Пра падтрыманне палітвязня Алеся Бяляцкага з дапамогаю лістоў разважае ў «Гарачым каментары» праваабаронца Алена Танкачова.

Да зняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» выслалі больш за 100 тыс. лістоў і паштовак з 36 краінаў свету.

{movie}”Гарачы каментар”: Алена Танкачова пра Бяляцкага|right|9505{/movie}

Спадарыня Танкачова назвала гэтую акцыю неверагодным пацверджаннем таго, што беларускага праваабаронцу ведаюць ува ўсім свеце і адчуваюць патрэбу яго падтрымаць.

Прычына маштабу акцыі, паводле спадарыні Танкачовай, – у філасофіі салідарнасці, якая палягае ў аснове абароны правоў чалавека і традыцыі высылання лістоў, закладзенай «Міжнароднай амністыяй»: «Выпадак з Бяляцкім – крайне несправядлівы. Інфармаваныя людзі лічаць сваім абавязкам падтрымаць яго ў тым цяжкім становішчы, у якім ён цяпер апынуўся».

Паводле госці каналу, людская салідарнасць – гэта ратунак у цяжкіх умовах: «Атрымаўшы столькі лістоў, Алесь Бяляцкі ведае, колькі людзей пра яго памятаюць. Гэта не можа не дапамагаць і не даваць сілаў. Гэта цудоўны адказ рэпрэсіўнай дзяржаве, якая лічыць, што так можна спыніць дзейнасць ад чыстага сэрца».

Гэтыя лісты стрымліваюць ад парушэнняў адміністрацыю калоніі ды не дазваляюць прымяняць у дачыненні палітвязня недапушчальных рэчаў, бо гэта можа стацца вядомым усяму свету. Турэмнае начальства дакладае пра пісьмы вышэй, і гэта таксама ўплывае на становішча Бяляцкага, мяркуе праваабаронца.

Паводле спадарыні Танкачовай, апроч міжнароднай супольнасці свае лісты шлюць Алесю Бяляцкаму і беларусы: «Пасля 19 снежня 2010 мы навучыліся не быць абыякавымі і не лічыць, што малая справа ні на што не ўплывае. Беларусы пішуць, аднак міжнароднае падтрыманне больш актыўнае».

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў