У Гомлі прэзентавалі кружэлку з песнямі-вяснянкамі


Удзельнікі „Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” з Менску кажуць, што традыцыйна першым гукаць вясну ў Беларусі пачынае Палессе. Таму прэзентаваць кружэлку з веснавымі песнямі „Да падай жа, Божа, ключы” гурта „Горынь” яны накіраваліся ў Гомель.

{movie}Агляд падзеяў культуры (04.03.2013) |right|9499{/movie}

„Выйшаў дыск дзесьці ўлетку, але мы доўга чакалі веснавога перыяду, каб пра яго заявіць, – кажа сябра „СЭТ” Юля Літвінава. – Таму што вяснянкі спяваць можна толькі па вясне”.

Большасць матэрыялу на кружэлцы – з Гомельшчыны, бо рэгіён наздвычай багаты на вясновыя творы ды славіцца найбольш захаванымі веснавымі абрадамі. Некалькі песень у гітарнай апрацоўцы прэзентаваў публіцы яшчэ адзін сябра таварыства Раман Яраш.

„За фальклёрам у Беларусі патэнцыял найбольшы, – тлумачыць Раман. – І моўныя ідыёмы там захаваныя, і рытмы, матывы прыцерліся з моваю цягам стагоддзяў, гэта можа быць цікава ўсяму свету”.

Іншыя тэмы: польскі гурт „Pustki” у Менску, традыцыйны Казюковы кірмаш у Вільні і прэзентацыя кнігі пра Гедыміна Алеся Краўцэвіча ў Магілёве.

А.Д., belsat.eu

Стужка навінаў