Чарговы першы год Пуціна


Мінуў год, як у Расеі абралі новага-старога прэзідэнта. Стабілізацыя расхістанай пратэстамі на Балотнай плошчы стабільнасці адбылася паводле плану. Уладзімір Пуцін заняў пасаду прэзідэнта, а пратэсты патроху суцішыліся.
{movie}Чарговыя ўгодкі ўладарвання|right|9496{/movie}
За гэты год РФ далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, працягнула бязлітасную барацьбу з карупцыяй, распачала вайсковую рэформу і адпомсціла амерыканцам з іх спісам Магніцкага законам, які забараніў замежнікам адаптоўваць расейскіх дзяцей: карацей кажучы, працягвала падымацца з каленаў.
{movie}Чарговая гадавіна прэзідэнцтва Пуціна|right|9495{/movie}
Рэйтынг Уладзіміра Уладзіміравіча не расце, але і не падае. Паводле апошніх звестак, яму давяраюць каля дзвюх трацінаў расейцаў. З нагоды гадавіны чарговай выбарчай перамогі, дзяўчаты з “Маладой гвардыі адзінай Расеі” раздавалі на вуліцах расейскай сталіцы гваздзікі ў колерах расейскага сцягу і віншавалі мінакоў з надыходам вясны.

Праўленню вечна маладога 60-гадовага кіраўніка Расеі сёння мала што пагражае – палітычныя апаненты сышлі ў цень, еўразіяцкая інтэграцыя працягваецца, і нават Украіна думае пра далучэнне да Мытнага звязу.

А.Р.,У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў