"Dэвайс": Разумны дом


Ультрасучасны Дом-IPAD цяпер можа замовіць сабе, напрыклад, інтэрнэт-залежны багацей. Сцены гэтага будынку цалкам сэнсарныя, выконвае гэтую функцыю таксама і падлога са сталом. На экранах транслююцца абнаўленні “Facebook”, здымкі сяброў і розная інфармацыя з сацыяльных сэрвісаў. Уся сістэма можа цалкам кіравацца з любога пункту пры дапамозе дотыкаў, жэстаў і словаў.

{movie}”Dэвайс” (04.03.2013)|right|9494{/movie}

Напрыклад, сцяна спальні ў такім збудаванні можа быць вялікім будзільнікам, а ў гасцёўні ствараецца амаль любая графічная атмасфера. Паводле кіраўніка кампаніі-вытворцы “Think Big”, абсталяванне для такога жытла ўжо гатовае, аднак яшчэ неабходна ўдасканаліць праграмнае забеспячэнне. Першы жыхар ультрасучаснага будынку ўжо засяліўся ў свае апартаменты, якія месцяцца на поўначы Іспаніі. Кошту жытла і імя ўладальніка пакуль не паведамляюць.

Акрамя гэтага ў выданні: злучэнне мазгоў лабараторных шчуроў праз інтэрнэт, тэхналагічны страўнік, аўтавойны, роварны шлем з паваротам, навінкі на рынку мабільных прыладаў і кампутарных гульняў.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў