Жыць ці пражываць? Менчукі пра новы Жыллёвы кодэкс


2 сакавіка ўвайшла ў сілу новая рэдакцыя Жыллёвага кодэксу Беларусі. Некаторыя змены ў праве могуць моцна адбіцца на жыхарах краіны. Што менчукі ведаюць пра новыя нормы і як да іх ставяцца?

{movie}Жыць ці пражываць? Менчукі пра новы Жыллёвы кодэкс|right|9488{/movie}

У кодэксе замацаваныя палажэнні, згодна з якімі грамадзянам, якіх высяляюць з жылых памяшканняў, мусяць выдзеліць іншыя жылыя памяшканні. Разам з тым прадугледжаныя і выпадкі высялення без давання жылых памяшканняў. Гэтак, уласнікам даецца права выселіць без давання іншых жылых памяшканняў былых сужэнцаў, якія не маюць долі ў праве ўласнасці, калі іншае не прадугледжанае шлюбнаю дамоваю ці пісьмовым пагадненнем.

Выселіць сужэнца? Ну, гледзячы хто стаяў на чарзе, хто больш плаціў. У гэтым ёсць рэзон. Можна і выселіць, калі сужэнец кепскі. Калі няма чым плаціць крэдыт за кватэру – таксама, здаецца, законна. Няма грошай – не суйся і не будуй», – разважае адна з жыхарак Менску. Разам з тым яна зазначае, што «часы цяпер страшныя, пры СССР было лепш».

Кодэкс таксама ўтрымлівае палажэнне, якое дазваляе вырашаць пытанне пагашэння запазычанасці аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. Гэтак, калі наймальнікі жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду без паважлівых прычынаў дапусцілі шасцімесячную запазычанасць аплаты ЖКП, іх могуць выселіць ў судовым парадку з даваннем ім жылога памяшкання меншай плошчы і ніжэйшай якасці. «Бяздомнікаў стане больш, бо куды ім падзецца», – мяркуе адзін з рэспандэнтаў.

Больш меркаванняў – глядзіце ў відэаматэрыяле.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў