Заходзь у тралейбус і страляй! Фотафакт.


У Горадні на адным з канцавых прыпынкаў з’явіўся тралейбус, перароблены ў… цір.

10 стрэлаў у незвычайным ціры каштуюць Br 15 тыс. Гарадзенцам прапаноўваюць пастраляць з копіі аўтамата Калашнікава, вінтоўкі М16 і пісталета. Што праўда, зброя страляе толькі пластыкавымі кулямі ў адмысловы экран.

Апроч «тралейбуса-ціра», перарабілі яшчэ дзве машыны – адзін спісаны тралейбус стылізаваны пад рэтра з гістарычнымі фотаздымкамі Горадні. Другі – пераўтвораны ў «вясельны», на «борце» якога можна адзначыць гэтую святочную падзею.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары