Лідская міліцыя шукае Андрэя Бандарэнку


Правабаронца аказаўся пад пільнай увагай беларускай міліцыі, распавёўшы пра катаванні ў Лідскім РАУС.

Міліцыянты з Ліды накіравалі запыт у Кіраўск Магілёўскай вобласці, дзе афіцыйна прапісаны Андрэй Бандарэнка, з паведамленнем аб магчымым узбуджэнні крымінальнай справы нібыта за паклёп у адрас лідскіх міліцыянтаў. Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС у сваю чаргу пазванілі праваабаронцу і запрасілі яго на размову для высвятлення абставінаў. Паколькі афіцыйнай позвы не было, спадар Бандарэнка адмовіўся з’яўляцца ў РАУС.

З міліцыяй Ліды праваабаронцу звязвае справа братоў Шкурко. У рэпартажы “Белсату” “Садысты ў пагонах” Андрэй Бандарэнка распавёў, як лідскія міліцыянты фізічна і маральна катавалі затрыманых хлопцаў, якім зараз пагражае крымінальная і адміністратыўная адказнасць за супраціў міліцыі.

{movie}Матэрыял “Белсату” пра катаванні ў Лідскім РАУС ў пагонах|right|9487{/movie}

М.Я., belsat.eu

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары