Вясельныя строі новай эпохі (фота)


У Менску праходзіць выстава-продаж “Маё вяселле”, дзе дэманструюцца новыя калекцыі строяў і ўпрыгожанняў, адбываюцца дэфіле ды шоу стылістаў-цырульнікаў.

Кампаніі Беларусі, Расеі ды Украіны прэзентавалі ў Менскім палацы дзяцей і моладзі навінкі вытворцаў вясельных і вечаровых строяў, мужчынскіх гарнітураў, абутку і спадарожных аксесуараў. У экспазіцыі можна ўбачыць новыя калекцыі заручальных пярсцёнкаў і ювелірных упрыгожанняў для маладых.

Прафесійныя фларысты і дызайнеры прапаноўваюць розныя варыянты афармлення ўрачыстасці, фатографы і відэографы пакажуць і раскажуць пра свае магчымасці. У наведнікаў ёсць магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі вясельных і святочных агенцтваў, якія працуюць у сферы спадарожнага сэрвісу і арганізоўваюць незабыўныя падзеі.

Выстава працягнецца да 3 сакавіка.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары