Замест Беларусі, нафта пойдзе іншым спажыўцам


“Хутчэй за ўсё, цяпер ідзе жорсткі гандаль, і Расея намагаецца выкарыстаць усе рычагі уціску на Беларусь, каб дамагчыся большага кантролю над беларускім нафтаперапрацоўчым сектарам і ўдзелу ў прыватызацыі, якая так ці інакш прыходзіць у Беларусь”, – упэўнены палітолаг Алесь Лагвінец.

Кіраўнікі ўрадаў не паспелі ўзгадніць гэтага пытання, а часовыя сховішчы “Транснефти” ўжо перапоўненыя. Кампанія не паведамляе, куды і ў якіх памерах накіруе “чорнае золата”. Нагадаем, што ў студзені Беларусь мусіла атрымаць каля паўтара тонаў расейскай нафты.

На меркаванне эканамічнага аглядальніка Яўгена Прэйгермана, „да Беларусі будзе ўжывацца такі падыход, пакуль Беларусь не будзе выконваць сваіх забавязальніцтваў, у тым ліку ўзятых у вуснай форме. Я так разумею, што Мясніковіч і Пуцін прыйшлі да нейкіх дамоўленасцяў і зараз проста чакаюць узгаднення іх праз Аляксандра Лукашэнку”. Аднак эканаміст не лічыць сітуацыю праблемнаю: „Канфлікты ў палітычнай сферы заўсёды будуць, аднак існуюць канкрэтныя двухбаковыя эканамічныя зацікаўленасці. За нейкія ж цяжкасці, што маюць месца ў працэсе перамоваў, плаціць давядзецца нам, простым беларусам”.

belsat.eu

Стужка навінаў