Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (01.03.2013)|right|9469{/movie}
З РАЗВІЦЦЁМ – СКЛАДАНАСЦІ
Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкаю на ўрад і Нацыянальны банк… Коштаўтварэнне – не эфектыўнае, інфляцыя – выклікАе справядлівае хваляванне, мадэрнізацыю нельга праводзіць коштам стрымлівання заробкаў настаўнікам і дактарам. А калі паўторацца леташнія вынікі развіцця эканомікі – урад пойдзе ў адстаўку.

З РЭЧАМІ – НА ВЫХАД
Новы Жыллёвы кодэкс Беларусі ўступае ў сілу. Найгоршыя навіны для няплАтнікаў за камунальныя паслугі. Тых, хто мАе вялікую запазычанасць па жыроўках, можа чакаць прымусовае высяленне.

ПРЭМІЯ ГЕДРОЙЦА
Уладальнік галоўнага прызу літаратурнай прэміі Гедройца – Уладзімір Някляеў з раманам “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”. Другое месца дастАлася Альгерду Бахарэвічу з падручнікам альтэрнатыўнага літаратуразнаўства “Гамбургскі рахунак”. На трэцяй пазіцыі – Адам Глобус са зборнікам кнігаў “Сказы”.

ЧАВЭС ЖЫВЕ?
Адныя вераць у смерць ЧАвэса, іншыя – што камандантэ памёр ад раку. Каб даказаць версію “Чавэс змагаецца за жыццё”, афіцыйнаму КарАкасу бракуе аднаго – паказаць кіраўніка Венесуэлы, няхай і ў кепскім стане здароўя.

ЕЎРОПА ЗАЧЫНЯЕ ДЗВЕРЫ?
Абавязаць усіх неграмадзянаў Еўразвязу здаваць адбіткі пальцаў на ўездзе ў Стары Свет – прапаноўвае Еўракамісія. І гатовая выдаткаваць больш чым мільярд еўраў на ўвядзенне дактыласкапічнай базы звестак.

belsat.eu

Стужка навінаў