Турызм па-беларуску


На аднаго замежнага турыста ў нашай краіне прыпадаюць чатыры турысты з самой Беларусі. Калі не ўлічваць расейскіх турыстаў, якіх было каля 94 тыс., то летась Беларусь наведалі ўсяго 20 тыс. замежнікаў. Апошнія былі ў Беларусі ў сярэднім толькі чатыры дні. Для параўнання: адну толькі Прагу летась наведалі каля 5,5 млн асобаў, Кіеў, Варшава ды Рыга прынялі па 1,5 млн турыстаў.

{movie}Цімох Акудовіч у “Гарачым каментары”|right|9459{/movie}

Паводле экскурсавода і гісторыка Цімоха Акудовіча, для гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны – у нашай краіне захавалася не так шмат знакамітых архітэктурных помнікаў ці прыродных запаведнікаў, якія прыцягвалі б турыстаў.

«А іншае – мы, напэўна, яшчэ не навучыліся прыцягваць людзей сабою. Мы не ўмеем сябе слушна пазіцыянаваць, каб да нас прыязджалі. Калі казаць агулам, то нам трэба пачаць паважаць сябе – а гэта вельмі доўгі працэс, паважаць тое, што маем – гэты працэс вельмі паступовы, але ён ідзе», – зазначае Цімох Акудовіч.

Варта ўзгадаць і візавае пытанне. Атрымаць беларускую візу няпроста, гэтым і тлумачыцца вялізарная розніца паміж колькасцю турыстаў з Расеі ды з Польшчы.

«Ёсць яшчэ і пытанне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры ды іх адаптацыі. У нас не ўмеюць выкарыстаць іх, каб зацікавіць турыстаў. Не стае таксама і рэкламы – гэткага брэнду дзяржавы і канкрэтных мясцінаў», – лічыць спадар Акудовіч.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў