Бранзалет для дыстанцыйнага кіравання


Гаджэт MYO ад канадскай кампаніі “Thalmic Labs”, з дапамогаю якога карыстальнік можа дыстанцыйна кіраваць рознаю тэхнікаю. Прылада ў выглядзе бранзалета трымаецца на руцэ і адсочвае актыўнасць яе цяглiцаў, распазнаючы рухі ды аддаючы каманды кіравання.

Паводле вытворцаў, з дапамогаю дэвайсу можна кіраваць камп’ютарам, гуляць у гульні ды выкарыстоўваць прыладу як пульт кіравання рознымі рэчамі. Сувязь прылады з кіроўным дэвайсам будзе ажыццяўляцца праз тэхналогіі блютус 4. Пачатак продажаў незвычайнага бранзалета запланаваны на чацвёрты квартал гэтага года. Кампанія ацаніла сваю прыладу на 149 долараў.

Акрамя гэтага ў выданні: эластычны акамулятар, гідрапоннае пакрыццё “Ultra-Ever Dry”, удасканаленне вайсковага робата-мула, навінкі на рынку мабільных прыладаў і іншае.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў