Каму б дапамаглі грашыма – уладам ці апазіцыі?


https://youtu.be/GPbU_vp5dTA
У сераду, 27 лютага, Лукашэнка перасцярог прадпрымальнікаў ад фінансавага падтрымання апазіцыі.
{movie}Каму б дапамаглі грашыма – уладам ці апазіцыі?|right|9455{/movie}
«Хачу падкрэсліць: калі хтосьці з бізнесоўцаў будзе фінансаваць «пятую калону» ці нейкім іншым спосабам негатыўна ўплываць на грамадства, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, у барацьбу супраць дзяржавы. А там – свае законы. Потым хай не крыўдзяцца такія бізнесоўцы», – павучаў кіраўнік Беларусі.

Як паказвае практыка, калі прадпрымальнікі дапамагаюць апанентам уладаў фінансава, гэта нячаста заканчваецца добра.

Але што з шараговымі грамадзянамі? Ці гатовыя яны падтрымаць рублём апазіцыю, а калі не, то, можа, цяперашнюю ўладу?

З такім пытаннем журналісты і звярнуліся да менчукоў, запрапанаваўшы ім кінуць у скрыні, падпісаныя «Улада» і «Апазіцыя», любую, хоць бы і сімвалічную суму. У выніку за варыянт «улада» аддалі BR 26 300 тыс., за «апазіцыю» – 6220. Аднак шмат хто падкрэсліваў, што не падзяліўся б грашыма ні з кім з іх.

Сабраныя грошы пералічылі на рахунак Беларускага дзіцячага хоспісу.

У.Ш., паводле БелаПАН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары