Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (28.02.2013)|right|9446{/movie}
З МАСКВЫ – БЕЗ НАФТЫ

Сустрэча Савета Міністраў гэтак званай Саюзнай дзяржавы апынулася недастаткова значная, каб падпісаць дамову аб паліўна-энергетычным балансе. Стратэгічнае для Менску нафтавае пытанне так і не развязалі, прынамсі, да сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі, запланаванай на 15-га сакавіка.

УСІХ – МЯТЛОЮ!

Мінула чвэрць года, як адбыліся кадравыя змены ў Нацыянальным алімпійскім камітэце і адпаведным міністэрстве. Аляксандр Лукашэнка УЖО патрабуе ад новага спартовага кіраўніцтва канкрэтных вынікаў і кажа: “Усіх – мятлою, горш ужо не будзе”.
Пакуль усё абмежавалася пагрозамі.

ХТО ВІНАВАТЫ?

Лідскія міліцыянты збівалі ды здекваліся з 2-х затрыманых ля мясцовага клубу „Праспект” маладзёнаў – братоў Івана і Багдана Шкурко. Гэта было ўвосені. Цяпер жа – за супраціў міліцыянтам аднаму з пацярпелых пагражае зняволенне.

СІРЫЙСКІЯ ПЕРАМОВЫ

Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі “Сяброў Сірыі” ў Рыме заявілі, што асудзяць краіны, якія забяспечваюць сірыйскія ўрадавыя войскі ў барацьбе з паўстанцамі. ЗША асуджэнне не закране. ШЭсцьдзесят мільёнаў долараў вЫдаткуе Вашынгтон на сірыйскую апазіцыю.

РАЗВІТАННЕ З ПАПАЮ

Папа Рымскі Бэнэдыкт 16-ты складае свае паўнамоцтвы. Сустрэўся з кардыналамі, падзякаваў ватыканскай гвардыі. Развітаўся з вернікамі. Праз лічаныя хвіліны больш за мільярд каталікоў ува ўсім свеце застануцца б(я)з Папы. Выбары наступнага – ужо ў сакавіку.

belsat.eu

Стужка навінаў